Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Дзень беларускай мовы (кожная серада).
Беларускамоўны дзень
Кожную сераду выхавацелi ў нашай установе праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У гэтым годзе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова - цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.
Ведай
мову
свайго
народа!
<address style="text-align: justify;"></address>